Delta-II

Delta-II
Delta-II
Ракета-носьбіт Дэльта-2 на стартавым стале SLC-17A
Агульныя звесткі
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Прызначэнне ракета-носьбіт
Распрацоўшчык McDonnell Douglas
Вытворца United Launch Alliance (Boeing)
Кошт запуску $60—70 млн (USD)[1]
Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 2 ці 3
Даўжыня 38,2—39 м
Дыяметр 2,44 м
Стартавая маса 151,7—231,87 т
Карысная нагрузка 2,7—6,1 т (НАА)[2]
0,9—2,17 т (ГПА)[2]
Гісторыя запускаў
Стан Не эксплуатуецца
Месцы запуску Мыс Канаверал
(Фларыда, ЗША)
База Ванденберг
(Каліфорнія, ЗША)
Лік запускаў 155[3][4]
  - паспяховых 153[4]
  - няўдалых 2
Першы запуск Delta 6000: 14 лютага1989
Delta 7000: 26 лістапада 1990
Delta 7000H: 8 ліпеня 2003
Апошні запуск Delta 6000: 24 ліпеня 1992
Delta 7000: 15 верасня 2018
Delta 7000H: 10 верасня 2011

«Delta-II», «Дэльта-2» — другое пакаленне амерыканскай ракеты-носьбіта сямейства «Дэльта». Распрацавана і сканструявана авіябудаўнічнай кампаніяй McDonnell Douglas, знаходзілася ў эксплуатацыі з 1989 па 2018 гады. Мае тры мадыфікацыі: серыя Delta 6000 і два варыянты серыі Delta 7000 (лёгкая і цяжкая).

Выкарыстоўвалася для запускаў спадарожнікаў глабальнай сістэмы пазіцыянавання NAVSTAR GPS, навуковых спадарожнікаў і міжпланетных зондаў NASA, а таксама ажыццяўляла камерцыйныя запускі тэлекамунікацыйных спадарожнікаў ЗША і іншых краін[3]. Запускі ажыццяўляліся з двух касмадромаў у ЗША: мыса Канаверал і базы Вандэрберг[5].

Больш чым за 20 гадоў эксплуатацыі было здзейснена звыш ста пяцідзесяці запускаў, з якіх толькі два былі прызнаныя няўдалымі[4]. У 1990-х і 2000-х гадах Дэльта-2 з’яўлялася адной з найбольш запусканых ракет-носьбітаў у свеце[6].

У класе сярэдніх ракет-носьбітаў аналагамі Дэльты-2 з’яўляюцца французская Арыян-4, ужо не лятаючая з 2003[7] году, а таксама дзеючыя індыйскія GSLV і расійская Саюз-У.

  1. 2nd Quarter 2009 Launch Report (англ.). Federal Aviation Administration (2009). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 18 студзеня 2010.
  2. а б Delta II Overview (англ.). The Boing Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2010.
  3. а б History of the Delta Launch Vehicle (англ.). History of the Delta Launch Vehicle by Kevin S. Forsyth. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 12 лістапада 2010.
  4. а б в All-Time Launcher Results Summary. Space Launch Report. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 12 лістапада 2010.
  5. United Launch Alliance. Delta II payload planners guide (англ.). United Launch Alliance (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 3 студзеня 2017.
  6. Space Launch Totals by Decade. Space Launch Report. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 18 студзеня 2010.
  7. Ariane heritage > Ariane 4. Arianespace. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 18 студзеня 2010.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by razib.in